Легенда пра паходжанне рак

Бабруйшчына адносiцца да адной з цiкавейшых i прыгажэйшых мясцiн не толькi Магiлёўшчыны, але i Беларусi. Рака Бярэзiна i яе невялiкiя прытокi (Ала, Ваўчанка, Ольса, Продвiнка) здаўна з'яўлялiся воднымі шляхамi да Дняпра i далей, у Прычарнаморскiя землi. Калiсцi абапал гэтых рэк стаялi непраходныя пушчы i лясы, поўныя звяроў, птушак, дзiкiх пчол, грыбоў, ягад i ўсяго астатняга, што давала чалавеку магчымасць асесцi тут гуртоўна i назаўсёды.
Шмат легенд i паданняў iснуе пра паходжанне назваў горада Бабруйска, вёсак, рэк Бабруйшчыны. Самая распаўсюджаная i найбольш вядомая назва — Бабруйск паходзiць ад ракi Бабруйкi, на якой некалi вадзiлася шмат баброў. У летапiсах сустракаюцца таксамa назвы Бобровск, Бобрусек, Бобрусск.
Цiкавую легенду пра Бабруйск змясцiў у сваёй кнiзе "Магiлёўшчына ў легендах i паданнях" А. М. Ненадавец.

Стагоддзяў колькi таму назад наскочылi на нашу зямлю татары. Яны ўмелi ваяваць i рабаваць. Быў сярод палонных адзiн хлопец. Звалi яго Баброк. Быў ён язычнiкам, як i ягоныя продкi. Схапiлi хлапчыну разам з дзяўчынай-каханкай, якую звалi Бярозка. Баброк у паселiшчы славiўся як майстравiты каваль, мог зрабiць практычна любую рэч.
Аднойчы накiнулiся палонныя на вершнiкаў. Узняўся вэрхал, пачалася неразбярыха, i пад гэты шум Баброк з добрай сотняй чалавек паўцякалi ў лес. Доўга хлопец вёў палоннiкаў за сабой. Вырашылi яны шукаць такое месца, каб рыбы, звяр'я многа было побач, каб рэчка цякла, каб лес блiзка знаходзiўся. Доўга блукалi па лясах i пушчах уцекачы. Аднаго дня выйшлi на бераг шырачэзнай ракi. Iшлi не адну вярсту па цячэннi шумлiвай ракi i выбралiся пад самы вечар на высокi пагорак, ля падножжа якого ўпадала ў большую яшчэ адна, меньшая, рэчка. Падабалася iм тут. Пачалi зямлянкi будаваць, валы насыпаць. А яшчэ казалi старыя людзi, менавiта ў той час быў выкапаны ад паселiшча пад ракой ажно да самага лесу, там, дзе цяпер вёска Цiтаўка, шырокi падземны ход.
Абжылiся тут людзi, сем'i новыя з'яўляцца пачалi. Вялiкую ту раку Баброк назваў у гонар сваёй каханкi Бяроза, а потым з часам Бярэзiна. Меньшую рэчку местачкоўцы празвалi Бабруйкай, бо там процьма баброў вадзiлася.
Калi Баброк памёр, то пахавалi яго на той высокай гары, дзе людзi першы раз спынiлiся. I пачалi яе зваць Бабройск, а праз дзесяцiгоддзi стаў у народнай памяцi ўжо згадвацца не Бабройск, а Бабруйск.

Не меньш цiкавая легенда аб паходжаннi назваў вёсак

КУКАВАНКА, ВУГЛЫ, СТАСЕЎКА

Вёска Стасеўка прырэчанская. Чаму так яна называецца — нiхто не ведае. Iдуць гады, змяняюцца пакаленнi людзей, змяняе сваё аблiчча i вёска, а назва застаецца назаўсёды.
Даўно гэта было. Тутэйшая зямля належыла тады князям-прыгнятальнiкам. Жылi ля ракi дзве родныя сястры. Старэйшую дзяўчыну Стасяй звалi. Хатка яе, з маленькiм акенцам на поўдзень, стаяла на правым беразе ракi. Малодшая сястра за ракой жыла, замужам была. Мужа Янкам звалi. Лавiў Янка рыбу, паляваў звера. Аднойчы ён пайшоў у лес, i прапаў. Доўга чакала маладзiца свайго гаспадара. Потым хадзiла па лесе, па балоту, каля рэчкi ўсё гукала свайго Янку. Стамiлася жанчына, слёзы пацеркамi кацiлiся з яе вачэй i падалi на зямлю. Нарэшце, стомленая жанчына зачапiлася за карэнне дрэва i ўпала ў дрыгвянае балота.
Кажуць, што яна ад вялiкага гора ў зязюлю ператварылася. Кожнае лета па лесе лятае, ды кукуе, шукае свайго Янку. Можа таму вёску, што стаiць каля ракi Кукаванкай назвалi. Там, дзе хадзiла жанчына, ды слёзы горкiя пралiвала, вырасла прыгожая чырвоная калiна. Усе ягады яе гаркаватыя, бо з жаночых слёз выраслi.
У тым кутку ля ракi, дзе жыў паляўнiчы Янка са сваёй жонкай, рэчка Вiр з ракой Бярозай у абдымку цячэ. Аднойчы прыйшлi сюды людзi беглыя. Пасялiлiся, хаты пабудавалi, а вёску сваю Вугламi назвалi.
Старэйшая сястра, што Стасяй звалi, была вельмi прыгожая, сiнявокая, вышывальшыца славутая. Яна свайму любаму кашулю блакiтнымi незабудкамi вышывала. Але ж прыгожага хлопца паны-лiхадзеi ў салдаты аддалi. Сiнявокую Стасю панскае жыта жаць пагналi. Жне яна жыта, ды на дарогу паглядае. Васiля свайго каханага чакае. Вельмi пакутавала дзяўчына, слязьмi аблiвалася. Там, дзе падалi з дзявочых вачэй слёзы, сiнiя кветкi выраслi. Таму i растуць заўсёды ў жыце васiлькi, кветкi сiнiя. Кажуць людзi, што тую сiнявокую дзяўчыну ў панскi двор забралi, паненкам сукенкi шыць прымусiлi. Не вытрымала дзяўчына здзекаў, да ракi пабегла. Зiрнула на неба сваiмi блакiтнымi вачыма i засталася ў рацэ навечна. Кажуць, што тая дзяўчына русалкаю стала. У тым месцы, дзе тапельнiцы Стасi хацiнка стаяла, людзi сялiцца пачалi ды проса сеяць. А вёску сваю iмем сiнявокай дзяўчыны Стасi назвалi — Стасеўкай.

1. Магiлёўшчына : назвы населеных пунктаў паводле легендаў i паданняў / склад.
А . М. Ненадавец. — Мн., 2002. — С. 50.
2. Пракопчык, Л. Адкуль у вёскi iмя. — Мн., 1981.

Пра паходжанне вёскі Малькавічы існуе некалькі легенд. Аднак вяскоўцы ў адным адзінадушны – у тым, што імя вёсцы даў першапасяленец, прозвішча якога было Малковіч.

Паводле першай лічыцца, што назву вёсцы даў першапасяленец гэтай вёскі, прозвішча якога было Малковіч. Ён займаўся тым, што сплаўляў лес па рацэ Цна да Прыпяці, потым па Дняпры да Кіева. Каля паселішча Малковіча і яго сям’і пачалі сяліцца людзі. Яны і стварылі новую вёску.

Іншы, больш паэтычны пераказ гісторыі ўтварэння паселішча мы пачулі ад другіх жыхароў вёскі.

Прыблізна 700-750 назад прыязджаў на раку Цну (рака тады была шырокая, паўнаводная) купец з Кіева, сплаўляць лес у Кіеў па Цне ў Прыпяць, а потым у Днепр. Агледзеў месца і пачаў людзей збіраць (сплаўнікаў), якія будуць сплаўляць лес. Абаснаваліся каля старых могілкаў (Дрэліна поле). Пабудавалі часовыя домікі (зямлянкі), дзе жылі. Потым пачалі абасноўвацца на жыллё, абзаводзіцца сем’ямі. Паступова пачалося павелічэнне колькасці людзей. У гэтым месцы абразавалася першая вёска, але яна была малая. Калі памёр адзін чалавек, прышлося задумацца аб захаванні і абразаваліся першыя кладбішчы. У той час была іезуіцкая вера. І былы іезуіцкая царква. Яна была невялікая, драўляная. Людзі кажуць, што яна прастаяла каля 400 гадоў. Але яна згарэла ад маланкі. Хаты тады размяшчаліся блізка адна ад адной, пакрытыя саломай. Таму пажар хутка распаўсюдзіўся. І ўся вёска згарэла дашчэнту.

Людзі вырашылі перабрацца на новае месца. Пабудавалі хаты і заснавалі новую вёску. У тыя часы на месцы нашай вескі быў лес, вялікія балоты, пасярод якіх былі астраўкі зямлі. Паступова вёска павялічвалася і прымала сучасны выгляд.

У даўнія часы на тэрыторыі сучаснай вёскі размяшчалася тры:

Назва вёскі Малькавічы пайшла ад прозвішча загатоўшчыка лесу Малковіч, а яго людзей, што тут жылі і плавілі лес, называлі малкаўцы. Малковіч прывез з сабой толькі рабочых, якія сплаўлялі лес па рацэ. Рака тады знаходзілася не там, дзе зараз. Русла яе было прамое. Спачатку лес сплаўлялі проста так, па аднаму-два дрэвы, а потым пачалі вязаць плыты (па дзесяць дрэў), станавіліся на гэтыя плыты і самі плылі да Кіева.

Паводле другой легенды, назва нашай вёскі паходзіць ад прозвішча Малко.

А зусім нядаўна мы пачулі яшчэ адну легенду пра паходжанне назвы нашай вёскі.

Даўным-даўно на беразе ракі Цна, у месцы, якое зараз называецца Млынок, стаяў млын, куды людзі з навакольных вёсак звозілі малоць муку. Валодала млынам жанчына,якую звалі Мальва. Цягам часу непадалёк ад млына сталі сяліцца людзі, і пачалі называць сваё паселішча ад імя жанчыны - Мальвавічы, цягам часу паселішча атрымала сучасную назву: Малькавічы.

Ёсць гістарыная даведка, дасланая з цэнтральнага архіва БССР (1975 г.), паводле якой вёска Малькавічы ўваходзіла ў склад маёнтка Малькавічы, які да 1917 года знаходзіўся ў Хатыніцкай воласці Пінскага павета Мінскай губерні.

У XVIII ст. в. Малкавічы належала ордэну езуітаў, а пасля выгнання іх у 1820 г. з Расійскай імперыі, перайшло ў царскую казну, а затым прададзена графам Тызенгаўзам, якія валодалі ім да 1843 года. Потым яно перайшло да графіні Патоцкай, народжанай Тызенгаўз, і да канца XIX ст. перадавалася гэтым родам у спадчыну з пакалення ў пакаленне.

Праз памесце працякала рака Цна, якая ўпадала ў Прыпяць. У гэтай мясцовасці было тры возеры: два Дубінскія і Ланёва.

У 1835 г. дзейнічала праваслаўная царква. У 1846 г. у в. Малькавічы налічвалася 70 двароў, 246 мужчын і 284 жанчыны. У 1879 г. цэнтр праваслаўнага прыхода, да якога былі прыпісаны апрача Малькавіч суседнія вёскі Люсіна і Ліпск. Прыход налічваў 1100 прыхаджан, 50 дзесяцін зямлі. На пачатку XX ст. таксама чыгуначная станцыя Малькавічы на лініі Лунінец – Баранавічы, 3 двары, 59 жыхароў. У 1908 г. тут меўся 131 двор, пражывала 838 чалавек.

З 1921 г. у складзе Польшчы. Паводле перапісу 1921 г., пад назвай Малькавічы Хатыніцкай гміне Лунінецкага павета Палескага ваяводства існавалі тры самастойныя населеныя пункты: вёска, 167 двароў, 883 жыхары ( з іх 840 беларусаў); калонія, 18 дамоў, 105 жыхароў; фальварак, 1 дом, 6 жыхароў. З 1939 г. у складзе БССР, вёска.

29 мая 1882 г. цар Аляксандр ІІІ выдаў указ аб будаўніцтве Палескіх чыгунак.

Легенда пра мост

Легенда пра каханне

Хто аднойчы яе ўбачыць – ніколі не здолее забыць, хто пачуе яе пералівісты смех – будзе чуць яго паўсюль, хто сустрэнецца позіркам – назаўсёды закахаецца ў Чараўніцу. Так гаварылі пра неверагоднай прыгажосці дзяўчыну, што жыла ў гушчары лесу.
Дар прыцягнення, адсюль і сваё імя, атрымала яна за калядную песню ад незнаёмцаў, якіх бацькі дзяўчыны ўпусцілі пагрэцца ў зімовую марозную ноч.
Аднойчы паляваў у тых мясцінах хлопец. Кажуць, быў гэта старэйшы сын багатых шляхціцаў. Убачыў ён Чараўніцу, але падысці не рашыўся.
Вярнуўся дадому, а Чараўніца не выходзіла з галавы, ён страціў сон, не еў, не піў. Хацеў толькі аднаго: убачыць красуню, загаварыць, паглядзець у яе вочы. Трымаць у сабе пачуцці больш не здолеў і пра сваю сустрэчу з Чараўніцай, пра яе прыгажосць расказаў малодшаму брату. Той не паверыў, маўляў, не можа быць такой красы, каб так моцна затуманіла розум. Вырашыў пераканацца сам.
Калі ўбачыў яе, перахапіла дыханне. Калі загаварыў, зразумеў: у яе самы мілагучны голас. А калі яна паглядзела на яго, адчуў, што сэрца належыць толькі Чараўніцы.
Запаліліся вочы і ў дзяўчыны. Закаханыя вырашылі, што ім наканавана быць разам, і сёння ноччу яны ўцякуць з гэтых зямель.
Але шчасце было нядоўгім.
Калі не мне – нікому, падумаў старэйшы брат і ўтапіў у рэчцы Чараўніцу.
Малодшаму без каханай жыццё было нялюбым. Кінуўся да вады, рака прыняла яго ў свае абдымкі, захвалявалася, зашумела і сціхла.
Доўга плакала маці братоў, гавораць, не адну ноч сядзела на беразе ракі. Чараўніца згубіла жыццё яе сыноў.
– Ведзьма… Ведзьма… Ведзьма… – паўтарала несуцешная жанчына…
З той пары вада ў рацэ пацямнела. Але каля яе заўсёды ціха і прыгожа. Гавораць, ноччу можна пачуць шэпт Чараўніцы і яе каханага. Сапраўды, улюбёныя засталіся назаўсёды побач.
А рэчку мясцовыя жыхары назвалі Ведзьмай.

Легенда пра змаганне

Легенда пра чарадзейства

Вельмі даўно жыла-была дзяўчына Язьміна. Прыгожая, з доўгімі валасамі і, сінімі, як неба, вачамі, рукадзельніца, якіх пашукаць! Тыя, хто зайздросціў дзяўчыне, дражніліся: Язьміна-Вядзьміна. І як у ваду глядзелі.
Язьміна з дзяцінства сябравала з простым хлопцам, дапамагала яму ва ўсім і марыла: прыйдзе час – і будуць яны разам. А бацькі самі выбралі дзяўчыне жаніха. Плакала яна, не хацела скарыцца іх волі. Прызналася ў пачуццях любаму. Ён шчыра адказаў, што яна для яго, як сястра, а кахае ён другую.
Узлавалася Язьміна, пабегла ў лес, дзе ў хаціне жыла старая вяшчунка. Папрасіла дзяўчына, каб тая прычаравала хлопца. Дурніца, яна думала, што пачуцці можна выклікаць сілком. Чараўніца паабяцала выканаць жаданне Язьміны з умовай, што тая аддасць ёй сваю маладосць і прывабнасць. Пагадзілася дзяўчына на сваю бяду. Кожны дзень адбіраў у яе сілы, аддаляўся і каханы. Бацькі не маглі вытрымаць такога гора і хутка памерлі. Засталася дзяўчына адна.
Пайшла неяк на бераг ракі, села на камень і пачала прычэсваць свае валасы. Закружыў вецер, пакаціліся баранчыкі па вадзе, і здалося Язьміне, што зноў яна дужая і прыгожая. Але люстра ракі паказала адваротнае. Кінулася дзяўчына да чараўніцы, а тая на сябе не падобная: расцвіла і памаладзела. Кажа Язьміне, маўляў, перадаю табе свой дар, а ты за тое, што захацела дабіцца кахання пад прымусам, будзеш шукаць сваю палову да таго часу, пакуль табе не адкажуць узаемнасцю.
З тых часоў Язьміна-Вядзьміна часта бавіла час у адзіноцтве. Мясцовыя жыхары, баючыся яе чараў, стараліся не сустракацца з ёй. А рэчку, ля якой цёмнымі начамі яна распускае сваю касу, сталі зваць Ведзьмай.

Легенды падрыхтавалі Святлана БЕЛЬМАЧ, Галіна КАНЬКО, Маргарыта КУХТА, Наталля ПЕРАПЕЧКА.




Мал. Алены Сасса, ЦДАДіМ
Мал. Арыны Баргамон, ЦДАДіМ.
Мал. Ульяны Шайкоўскай,ЦДАДіМ
Мал. Лізаветы Гасанавай,
ЦДАДіМ
Мал. Паліны Анісімавай, ЦДАДіМ.
Мал. Ільі Морскага, СШ № 1, 5 клас.
Мал. Вольгі Варанчак.

ТРЫ ГАРАДЫ НА БЯРЭЗІНЕ

Гарадзішча старажытнага Барысава месцілася па левым беразе ракі Бярэзіны. Тут першапачаткова і ўзнік горад. Паводле звестак Тацішчава, паселішча заснаваў князь полацкі, сын легендарнага Усяслава Чарадзея, Барыс Усяславіч у 1102 годзе (згодна з іншымі звесткамі – кіеўскі князь Яраслаў Мудры ў 1032 годзе). Найбольш стары пісьмовы ўспамін пра Барысаў як горад Полацкага княства змяшчаецца ў Лаўрэнцьеўскім летапісе і датуецца 1127 годам.

На замчышчы, дзе стаяў прабацька цяперашняга Барысава, сёння месціцца адзінокі гасцявы домік былога палацава-паркавага комплексу. Побач яшчэ прачытваецца ландшафт старадаўняга гарадзішча, а таксама воднага ансамбля з сажалкамі і запрудамі.

Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай старабарысаўскі маёнтак атрымалі Радзівілы. Знакаміты род валодаў Барысавам амаль стагоддзе. Верагодна, у час іх працяглага намесніцтва быў адноўлены і ўмацаваны гаспадарчы двор на месцы першапачатковага гарадзішча. Гэтае паселішча ў той час насіла назву Радзівілаў. Пад ёй яно змешчана на даволі падрабязнай карце ВКЛ, надрукаванай у Амстэрдаме ў 1613 годзе. На гэтай жа карце можна ўбачыць і сам Барысаў. Пазней ім валодаў імператарскі дом Раманавых.

Мяркуецца, што, калі ў першай палове XIV стагоддзя Барысаў перанеслі з першапачатковага месца на новае, ніжэй па цячэнні Бярэзіны, тут, у пойме ракі, і быў збудаваны драўляны замак. Гэтае месца цяпер знаходзіцца непадалёк ад сучаснага аўтамабільнага моста. У 1499 годзе праз Барысаў рухалася на ўсход, на вайну з Маскоўскай дзяржавай, войска ВКЛ на чале з гетманам Канстанцінам Астрожскім. Менавіта адсюль выступіў Астрожскі ў свой легендарны паход на Крапівенскае поле, пра які даведалася ўся Еўропа. Барысаўскі замак на пэўны час зрабіў сваёй рэзідэнцыяй вялікі князь Аляксандр, які ажыццяўляў адсюль агульнае кіраўніцтва ваеннымі дзеяннямі. Доўгі час тут знаходзілася велікакняжацкая стаўка. Замак адыгрываў важнае стратэгічнае значэнне.

Тэхнічна састарэлы замак пачаў страчваць сваю ролю ў XVII стагоддзі, а з пачатку XIX – адміністрацыя ўвогуле пакінула яго і перайшла ў памяшканні маёнтка ў Старабарысаве.

У 1563 годзе Барысаў атрымаў Магдэбургскае права. Але асаблівы гандлёвы статус Барысава як важнага рамесніцкага цэнтра быў вядомы і ў ранейшыя часы.

Барысаўскі герб быў нададзены гораду прывілеем Жыгімонта Аўгуста 10 жніўня 1565 года. Герб уяўляў сабой у белым (сярэбраным) полі гарадскую браму на дзвюх вежах, над якой змяшчалася выява святога Пятра з ключом у правай руцэ. Гэтым гербам горад карыстаўся да канца існавання ВКЛ і быў пацверджаны апошнім каралём Рэчы Паспалітай Станіславам Аўгустам Панятоўскім прывілеем 1792 года. Выява старажытнага герба Барысава цудам дайшла да нашых дзён – гістарычная пераемнасць захоўваецца па сёння.

Галоўным месцам гістарычнай часткі Барысава з'яўляецца мясцовы рынак. Ён існуе на гэтым месцы хіба ўжо некалькі стагоддзяў. Вакол яго горад рос і разбудоўваўся. У 1807-м у Барысаве з'явіўся першы цагляны будынак – магістрат. Ён перажыў усе нашэсці і захаваўся ў выглядзе адміністрацыйнага будынка Свята-Уваскрасенскага сабора. Гэты сабор і па сёння з'яўляецца галоўнай візітоўкай горада.

Да вайны ў Барысаве жыло каля 25 тысяч яўрэяў, а ўсё насельніцтва на той час складала каля 42 тысяч. У Горадзе было пад два дзясяткі сінагог. Да нашага часу захаваліся толькі дзве. Асноўная – харальная – датуецца пачаткам XX стагоддзя. У 1962-м яе рэканструявалі пад Дом піянераў.

Галоўнай вуліцай старой часткі горада была Мінская (цяпер III Інтэрнацыянала) на ёй і пачалі ўзводзіць першыя каменныя пабудовы. Па традыцыі вуліцы называлі найперш па шляхах, куды яны вялі. У Барысаве такіх вуліц было некалькі: Полацкая (ад назвы тракту ў бок старажытнага беларускага горада), Лепельская і Віленская.

Але найвялікшае ўражанне аб падзеях тых часоў робяць фартыфікацыйныя збудаванні ля Бярэзіны. Комплекс земляной крэпасці з валамі называюць Батарэямі. Ад былой крэпасці, што абараняла пераправу праз Бярэзіну ў часе напалеонаўскіх войнаў, засталіся толькі фрагменты, раскіданыя па тэрыторыі, меншай за гектар. Будавалася крэпасць у пачатку 1812 года, і летам, калі Напалеон ужо падышоў да Барысава, была пакінутая. Да канца года Барысаў быў адваяваны ў французаў і праз год фартэцыя была дабудаваная.

Некаторыя навукоўцы лічаць, што ў 20-х гадах XIX стагоддзя тут маглі праходзіць службу дзекабрысты. А праз стагоддзе ў гэтых мясцінах праходзіў фронт савецка-польскай вайны.

У наступнае дзесяцігоддзе смелыя эксперыменты жыллёвага будаўніцтва пачалі згортвацца і набываць больш кансерватыўныя рысы. Але гістарычная каштоўнасць такіх будынкаў для разнастайнага барысаўскага ландшафту не выклікае аніякага сумневу.

Другі распаўсюджаны ў Барысаве тып пабудовы – пасляваенныя драўляныя камунальныя дамкі. Тут іх захавалася, бадай, больш, чым у любым іншым прамысловым горадзе. Па-народнаму іх называлі проста – баракі. Такія дамы будаваліся адразу пасля Вялікай Айчыннай вайны, у час жыллёвага крызісу разбуранай вайной гаспадаркі. Лічылася, што такое жытло будзе часовым, таму і будавалася хутка, танна і без архітэктурных выкрунтасаў. Тым не менш праз дзесяцігоддзі гэтыя стракатыя ў афарбоўцы будыніны выглядаюць своеасаблівымі помнікамі таго няпростага часу на фоне традыцыйнай савецкай архітэктуры пазнейшых часоў.

Вадацяжная вежа інжынера Шухава – яшчэ адзін мадэрнавы помнік ужо інжынернага мастацтва ў Барысаве. Дарэчы, у Беларусі падобных канструкцый засталося ўсяго дзве – яшчэ адна вежа ёсць блізу станцыі Коханава.

Падобныя вежы ўзводзілі на працягу ўсяго чыгуначнага шляху Мінск – Орша для запраўкі паравозаў вадой. Барысаўская вежа пабудаваная ў 1927 годзе, зусім хутка яна адзначыць стогадовы юбілей – не малы час для каркаса з металічных бэлек. Ажурная металічная канструкцыя мае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці, хоць на дадзены момант ёй і патрабуецца рэстаўрацыя. Такі тып канструкцый запатэнтаваў у канцы XIX стагоддзя інжынер Уладзімір Шухаў. Ён быў першым у свеце вынаходнікам гіпербалоідных канструкцый, а падобных на барысаўскую засталося ці не з дзясятак ва ўсім свеце.

Шмат прыгожых легенд захавалася пра наш Нёман. Давайце прыгадаем адну з іх. Даўным-даўно, тысячы гадоў назад, з-пад вялізнага каменя, дзе б’е крыніца, нарадзіўся славуты асілак. Яго назвалі Нёманам. Жыў ён сярод лясоў дрымучых, лугоў шырокіх. Быў ён прыгожы, працавіты. Прыродзе, людзям, усяму жывому дабром плаціў. Па суседстве жыла рэчка Лоша. Была яна гультаяватая, ляжала ў цяньку ды сабою любавалася. Нікому ад яе не было ні радасці, ні карысці. Лоша часта заглядала да свайго суседа, дзівілася з яго стараннасці ды працавітасці. За маўклівасць называла яго Неманцом.
Цяпер ніхто і не ведае, не помніць, за што Нёману прыглянулася рэчка Лоша. Памятаюць толькі пра іх шыкоўнае вяселле. Гуляла на ім уся вялікая радня і жаніха, і нявесты. Каго там толькі не было! Гулялі, балявалі, маладым шчасця ды добрай долі жадалі. Скончылася вяселле, пачаліся будні. Трэба было жыць і працаваць.
Зноў Нёман-працаўнік не ведаў ні дня, ні ночы. Паіў, карміў, дапамагаў усім, хто да яго гарнуўся: і чалавеку, і зверу, і птушцы, і рыбе, і жыўнасці ўсякай. Цешыў сваім водным люстэркам прыбярэжныя лясы, палеткі, лугі, на сваіх магутных руках насіў лодкі, плыты, чоўны. Не адзін раз запрашаў на шырокі прастор і сваю красуню ненаглядную. Толькі тая заставалася абыякавая, раўнадушная да ўсяго. Па-ранейшаму не хацела падзяляць працу, нягоды і радасці свайго волата Нёмана.
Не па душы стала такое жыццё Нёману. Аднойчы цёмнай ноччу кінуўся ён наўцёкі ад гультаяватай Лошы. Дзе поплавам бег, дзе азярцом, дзе ў чарот хаваўся. I толькі потым у адкрытую асілак пайшоў да мора.
Прачнулася Лоша, а каханага няма. Толькі тады яна зразумела, як важна даражыць каханнем, даверам, працаю, як важна, каб цябе кахалі. Пачала даганяць любімага ўцекача, бегла па далінах ды па нізінах. Але сіл не хапала. Гукала, плакала, клікала на дапамогу, але ніхто не хацеў дапамагаць лянівіцы. Толькі праз некалькі кіламетраў пабачыла яна каханага. Хвалямі горкіх слёз кінулася Лоша ў абдымкі да свайго вернага асілка. Адчула, што жыць па-ранейшаму, ленавацца – значыць адной застацца, назаўсёды знікнуць, высахнуць. Пачала дапамагаць Нёману. З часам і людзі не абміналі яе, будаваліся на берагах Лошы. Пасля гэтага зажылі ў згодзе Нёман ды Лоша.
А Нёман-працаўнік і сёння ніколі не забывае родныя мясціны. Кожную вясну, кожную восень дажджлівую вяртаецца да маці сваёй – крынічкі, якая цячэ з-пад вялізнага каменя. Вяртаецца сюды, каб сустрэцца са сваёй Лошай, са сваёй маладосцю, каханнем.
Гэтая прыгожая легенда жыве і па сённяшні дзень.
А пра Нёман мы гаворым як пра славутую раку, як пра ўвасабленне лёсу беларускага народа, як пра помнік, раку-сведку. Невыпадкова Нёман справядліва суадносіцца з нашым нацыянальным гонарам, нашай гісторыяй, Бацькаўшчынай. Нёман для беларуса складае такі ж гонар, як і Волга для рускіх, Днепр для ўкраінцаў, Вісла для палякаў. Беларусы ўславілі магутны Нёман у песнях, паданнях, казках. У гонар Нёмана гучаць прыгожыя легенды, у якіх рака выступае заступніцай беларусаў, іх надзеяй і будучыняй. Бацька Нёман – так называюць у народзе слаўную раку.
(464 словы)

19:31 8.11.2018 — Гісторыя

Адна з легенд належыць пяру Уладзіміра Караткевіча.

Існуе некалькі легенд аб паходжанні нашых продкаў. Np.by сабраў тры самыя папулярныя, прычым першая - аўтарская, якая належыць пяру аднаго з самых вядомых беларускіх аўтараў, Уладзіміру Караткевічу. Дзве астатнія аўтарства за даўнасцю гадоў страцілі, і цяпер лічацца народнымі.

Як Бог зямлю дзяліў.

Некалі стварыў Бог зямлю, і пачаў дзяліць яе паміж народамі. І прыходзілі да яго, і Бог вызначаў, каму што падыходзіць лепш за ўсё. Тыя, хто прасіў салодкага жыцця - атрымалі трапічныя джунглі, дзе спее мноства салодкіх пладоў, але поўзаюць атрутныя змеі і начамі выходзяць на паляванне драпежнікі. Тым, хто любіў коней і прасторы – выдаў саланчакі, у якіх коні знаходзяць для сябе пражытак, і бязмежныя стэпы.

І прыйшлі беларусы - працавітыя, гаспадарчыя. І Богу так спадабаліся, што ён абраў для іх зямлю, багатую на жывёл у лясах і на рыб у рэках. Ды і сама зямля, калі папрацаваць на ёй, ніколі не пакіне галоднай. А калі раптам недастаткова ўродзіць, дык грыбы-ягады будуць карміць.

І тады Гасподзь задумаўся, і вырашыў, што для раўнавагі (і каб жыццё раем не здавалася) дасць беларусам самае дрэннае начальства. Так і пайшло, што зямля ўраджайная, і жыўнасць усякая у лясах водзіцца, і рыбы ў рэках шмат. А вось з усім іншым да гэтага часу складанасці.

Перунова творчасць

У язычніцкіх уяўленнях беларусаў галоўным бажаством быў Пярун. І менавіта яго шанавалі як творцу свету. Згодна з гэтай легенды, у пачатку часу была толькі чорная, мёртвая вада, а пасярод яе тырчаў ці то камень, то ці што іншае. І Пярун ударыў маланкай у гэты камень, і ад яго адскочылі тры іскры - белая, чырвоная і жоўтая. Адна паляцела ўверх, і з'явілася неба, а на ім - сонца і месяц. Другая трапіла на камень, і з вады з'явілася зямля, а на ёй - розныя дрэвы, кусты і іншая зеляніна. З гэтай жа іскры і жывёлы пачалі нараджацца, а потым і людзі. Трэцяя іскра таксама трапіла ў ваду, і стала вада жывой, завяліся ў ёй рыбы і ракі. А на месцы, дзе ці то камень, ці то што іншае было, вырас дуб. Высокі, да самага неба - і неба на сваіх галінах трымаў.

І людзі размножыліся на зямлі, і чым больш іх станавілася, тым шырэй станавілася зямля. А там, дзе зямля толькі з'яўлялася, былі балоты.

І вось, паміраў адзін з першых людзей, і дзяліў паміж дзецьмі сваімі маёмасць сваю. Падзяліў маёмасць, а зямлю - загадаў, каб самі падзялілі. І дзеці пусцілі сваіх любімых жывёл. Хто сабаку ганчака за зайцам пусціў, каб пабольш надзел атрымаць. Хто сокала паляўнічага за качынага зграяй накіраваў, каб пазначыць свае дзялянкі.

А малодшы брат пусціў выдру. І дзе прабегла выдра, там праляглі рэчышчы рэк - Дняпра і Дзвіны. Там і сталі сяліцца дзеці і ўнукі малодшага брата. Беларусамі сябе называць сталі.

Ведаць сваё імя

А кажуць, калі свет толькі пачынаўся, усяго ў беларусаў было ўдосталь. І зямлі было дастаткова для кожнага, хто рукі меў, гатовыя да працы. І зямля гэтая была ўрадлівая, добра расло, нават у самыя неспрыяльныя гады. А калі ўжо ўраджай быў не занадта добры, ці гаспадар лянівы, то заўсёды можна было ў пушчу сысці, і там пракарміцца, дарамі лесу ды паляваннем.

Але вось знайшліся людзі прагныя, якія хацелі шмат мець, ды не працаваць у полі. І ўзвысіліся, сталі забіраць дабро, што раней агульным было, сабе. Так, пакуль пасяўная, то ды сёе, - а пушча ўжо накшталт як і не агульная, а належыць багацею. І сенажаці, што ў пушчы. Пакуль жніво, а тут ужо і рыбу ў рацэ лавіць забаронена, а калі ловіш, то абавязкова частку трэба гаспадару аддаваць.

Але ўсё адно добра яшчэ жылі, быдла трымалі ды зямлю апрацоўвалі без стомы. І абавязкова старых паважалі, а старыя захоўвалі самае галоўнае, што ведалі, усю мудрасць. Але галоўнае - імя народа менавіта яны захоўвалі. А таму, нават калі прыходзілі з чужых земляў прагныя да чужога дабра людзі, старыя заўсёды ведалі, як абысці непрыяцеля ў ратнай справе - хітрасцю ды ўменнем.

А аднойчы прыйшлі да беларусаў чужаземцы. І быццам бы не са злой воляй, але прыйшла з імі хвароба, і першымі старыя сталі паміраць. А сярод маладых мала аказалася тых, хто імя сваё памятаў. І чужаземцы, што імя сваё памяталі і шанавалі, заваявалі ўсю ўладу.

А адзін з апошніх мудрацоў, паміраючы, сказаў, што беларусы зноў змогуць вярнуць сабе той час, калі ўсё было ўдосталь, калі імя сваё ўспомняць.

Белоризцы - два воина в белых ризах (одеждах), по легенде спасшие Вологду от разорения, внезапно появившись на поле сражения. О подвиге двух неизвестных воинов, который произошел во время войны Дмитрия Шемяки и Василия Тёмного, говорится в древнем народном предании, дошедшем до наших дней в нескольких версиях.

Первая версия записана в житии прп. Димитрия Прилуцкого и связана с нападением на Вологду галицкого князя Дмитрия Шемяки. В легенде говорится о том, что Дмитрий Шемяка с большим войском напал на Вологду. Горожане не были к этому готовы, соответственно, в городе не имелось ни воеводы, ни ратных людей, ни оружия.
Ночью, накануне нападения, один из братии Спасо-Прилуцкого монастыря иеромонах Евфимий во сне увидел прп. Димитрия Прилуцкого, хотя при жизни не был с ним знаком. В этом видении Димитрий попросил его помолиться за город и жителей. Иеромонах тут же поднялся и стал молиться.
Очевидцами этого видения стало ещё несколько человек. В ту же ночь видела яркий свет, озаривший всю Вологду и старца, одна монахиня. Она также была свидетельницей того, как навстречу почтенному старцу (прп. Дмитрию Прилуцкому) вышли из скудельницы два мужа в белых ризах с брёвнами в руках, они выпрямили и укрепили городские стены.
Ещё одним свидетелем чудесного видения стал человек, живший на посаде у другого - Троицкого монастыря в Вологде. Он видел во сне сияющего светом старца с двумя белоризцами, укрепляющими стены города. А уже на следующий день вологжане мужественно сражались с войском Шемяки.
Об этих видениях упомянуто в житии прп. Димитрия Прилуцкого - единственном древнем письменном источнике сведений о белоризцах. Хотя в нем нет ни слова о данном сражении, убиении белоризцев и ежегодном праздновании их памяти.
Вторая версия легенды дошла до нас только из устного предания, она не подтверждается ни документами, ни летописями. В ней говорится о том, что в XVII веке на Вологду напали поляки-литовцы. Вологжане тогда проигрывали сражение, а поляки одерживали победу. И в тот самый момент на поле появились два никому неизвестных витязя, облачённые в белые доспехи и вооружённые железными палицами. Они бросились на неприятелей и помогли вологжанам одержать победу ценой своей жизни. Тела убитых героев нашли под большой сосной на поле сражения, там же они были и погребены.
Кроме этого, стоит обратить внимание, что версий, кто такие белоризцы, тоже несколько. В житии прп. Димитрия Прилуцкого они представлены как духи, ангелы. На иконах они изображены в погребальных саванах, то есть их считали восставшими из мёртвых. Но существует вероятность того, что они были реальными людьми. В частности, в тетрадях краеведа Николая Владимировича Фалина говорится о том, что могила белоризцев существовала на самом деле, но часовни над ней не было вплоть до XVIII века. А уже впоследствии их перезахоронили под каменную часовню. Народ того времени не мог ошибаться, люди такие вещи запоминали прочно, поэтому с уверенностью можно сказать, что тела точно находятся в этой каменной часовне под спудом. Добавим, что возраст белоризцев точно неизвестен, предположительно от 20 до 40 лет, поскольку мало кто мог прожить дольше.

Легенда о белоризцах и современность

Читайте также: